творы:казімір-камейша:казімір-камейша-зноў-вяслом-разгайданы
Гэта старая версія дакумента!
Казімір Камейша — Зноў вяслом разгайданы...
Зноў вяслом разгайданы
Чысты нёманскі шлях
Са стажкамі туману
На плячыстых плытах.
Кліча раніца снедаць.
Лёгкі пошчак хады…
І трава аж да неба
Узнімае сляды.
Хваляй хлыне з аблокаў,
Заіграе святло.
Для шчаслівага вока –
З траў і промняў сіло.
Край вясны і маліны,
Ад цябе я не збег,
Я прыдумаў малітву –
Пакланяцца табе.
Твой гушчар не ламаю
Непралазны, як стог.
Нават шапку здымаю
Перад вартай густой.
Шапку зняць мне не сорам.
Справядліва мяне
Ты аблашчыш расою
Ці галлём сцебанеш!
Падобныя старонкі
- званы-хатыні
- тураў-3838
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-зноў-вяслом-разгайданы.1755963758.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin