Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-зноў-вяслом-разгайданы

Казімір Камейша — Зноў вяслом разгайданы...

Зноў вяслом разгайданы
Чысты нёманскі шлях
Са стажкамі туману
На плячыстых плытах.
Кліча раніца снедаць.
Лёгкі пошчак хады…
І трава аж да неба
Узнімае сляды.
Хваляй хлыне з аблокаў,
Заіграе святло.
Для шчаслівага вока –
З траў і промняў сіло.
Край вясны і маліны,
Ад цябе я не збег,
Я прыдумаў малітву –
Пакланяцца табе.
Твой гушчар не ламаю
Непралазны, як стог.
Нават шапку здымаю
Перад вартай густой.
Шапку зняць мне не сорам.
Справядліва мяне
Ты аблашчыш расою
Ці галлём сцебанеш!

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-зноў-вяслом-разгайданы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki