творы:казімір-камейша:казімір-камейша-задача
Казімір Камейша — Задача
Зноў Алёшка просіць, плача:
«Не магу рашыць задачу!»
Што ж, дапамаглі Алёшку –
Тата трошкі, мама трошкі,
Ды і брат з сястрою трошкі.
Задаволены, вясёлы
Зноў пабег Алёшка ў школу.
І хваліўся ўсім сябрам,
Што рашыў задачу сам.
Падобныя старонкі
творы/казімір-камейша/казімір-камейша-задача.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin