Глінянага пеўніка
Мне падарылі.
Гліняныя ў пеўніка
Ножкі і крылы.
Хвост пер’ем гарыць,
І грабеньчык іскрыцца,
І свецяцца вочы,
Нібыта суніцы.
Ён самы прыгожы
З глінянай сямейкі.
Ну, пеўнік як пеўнік,
Ды дзіўны ён нейкі.
Пяюць галасістыя
Пеўні ў дварышчы.
А мой не спявае.
А мой толькі свішча.