Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:казімір-камейша:казімір-камейша-верабей

Казімір Камейша — Верабей

Трашчыць мароз,

страляе,

Закоўвае зямлю.
I холадна і зябка
У полі вераб’ю.
Ля шляху мітусіцца,
I скача,

і дрыжыць.

Вышуквае цяпельца
У следзе у чужым.

А след даўно настылы,
Ужо замецен след.
Ён скача,

мітусіцца

I мерзне неўпрыкмет.
Пакуль скакаў,

у полі

Пацерушыў сняжок.
Нарэшце ён схаваўся
Стажку пад кажушок.

Падобныя старонкі

творы/казімір-камейша/казімір-камейша-верабей.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki