Чакаю я твайго ліста – Прыносяць ліст не твой, другога… Няма запалу маладога: Чакаю я твайго ліста! Зірну на лістаносца строга, Спытаю, а ці ўсе дастаў… Чакаю я твайго ліста – Прыносяць ліст не твой, другога. 1957