Напрадвесні, У цішы, Зазвінелі Ледзяшы. – Дзінь-дзінь, – Звініць адзін. – Згі-згі, – Пяе другі. І долу – бразь, І тут жа – хрась! Не стала звонкіх Ледзяшоў. За імі ж Дзень вясны Прыйшоў.