Еўдакія Лось — Вуліца Берасцянская

Гула тут калісьці
труба-берасцянка,
пастух сустракаў
свае росныя ранкі.
Рыкалі рагулі,
бляялі ягняткі –
тупалі ў пыле
сонныя статкі…
Вулку таму
Берасцянскай назвалі,
хоць тут машыны
даўно зарыкалі
і збудавана
многа падрад
высокіх дамоў
і садоў дашкалят…
А што, раскажы,
на тым месцы было,
дзе твайго дома заззяла святло?

Падобныя старонкі