творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-трыялет
Гэта старая версія дакумента!
Данута Бічэль-Загнетава — Трыялет (Лёгкія сняжынкі у цішы...)
Лёгкія сняжынкі у цішы
Долу апускаюцца нясмела…
Светла ў полі, светла на душы…
Лёгкія сняжынкі у цішы…
Спіць сасна ў бахматым шалашы,
А навокал так бялютка-бела…
Лёгкія сняжынкі у цішы
Долу апускаюцца нясмела.
Падобныя старонкі
творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-трыялет.1755963729.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin