Данута Бічэль-Загнетава — Трыялет (Лёгкія сняжынкі у цішы...)

Лёгкія сняжынкі у цішы
Долу апускаюцца нясмела…
Светла ў полі, светла на душы…
Лёгкія сняжынкі у цішы…
Спіць сасна ў бахматым шалашы,
А навокал так бялютка-бела…
Лёгкія сняжынкі у цішы
Долу апускаюцца нясмела.

Падобныя старонкі