Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:данута-бічэль-загнетава:данута-бічэль-загнетава-бяроза

Гэта старая версія дакумента!


Данута Бічэль-Загнетава — Бяроза

Снежная пустэча.
Бель у вочы коле…
I адна бяроза —
Вартаўніца поля.

Легкадумны вецер
Між галін смяецца,
Хоча запалоніць
Белакосай сэрца.

Хоць бярозу вабіць
Ў даль начная зорка, —
Стыне, не пакіне
Роднага пагорка.

Падобныя старонкі

творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-бяроза.1755963729.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki