Данута Бічэль-Загнетава — Блытанка

Аблавухая качка
пазяхае ў будзе.
Белабокі сабачка
вудзіць рыбу будзе.

Акунёк – на сучок,
кажа:
– Ку-ка-рэ-ку!
Падчапілі на кручок
пеўня-прастарэку!

Падобныя старонкі