Генадзь Бураўкін — Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах...

Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах,
Між чужых, незнаёмых людзей,
Буду я табе сэрца трывожыць
Успамінамі кожны дзень.

І калі пацалунак нечы
Раптам губы твае апячэ,
Ты успомніш:

а той, ранейшы,

Цалаваў усё ж гарачэй.

І быць можа, на тых раздарожжах
Зразумець ты паспееш яшчэ:
Ад мяне уцячы ты можаш,
Ад кахання ж – ніяк не ўцячэш.

Падобныя старонкі