творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-над-дарогай
Генадзь Бураўкін — Над дарогай...
Над дарогай –
туман ці пыл.
Ля дарогі –
маўклівы сад.
I гудуць, і гудуць слупы,
Як і дзесяць гадоў назад.
I над сцежкаю палявой
Васількамі – мае гады…
Ці то зоркі над галавой,
Ці то яблынь цяжкія плады.
Вецер шастае баравы,
Глуха грушы старыя рыпяць…
Ці то ў вырай ляцяць журавы,
Ці то песні не хочуць спаць…
Зноў для кожнай травінкі свой
Я на мілай бацькоўскай зямлі.
Толькі маці стала сівой…
Толькі яблыні адцвілі…
1965
Падобныя старонкі
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-над-дарогай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin