Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-мы-хочам-зразумець-гала

Генадзь Бураўкін — Мы хочам зразумець галактык мову...

Мы хочам зразумець галактык мову.
А хто мне скажа,
думае аб чым
Сцяжынка ў полі,
спелы бор сасновы,
Рачулка,
што прыцмоквае ўначы?

Хто разгадае слёзы шэрай кані?
Хто расшыфруе для маёй душы
Аленя закаханага рыканне
І салаўіны цёхкат у цішы?

Свае званы пагойдваюць азёры.
Звініць гаёў кастрычніцкая медзь…
Мы слухаем маўклівае міжзор’е,
А блізкіх нам не можам зразумець.



Крыніца: Бураўкін Г. Выбранае: 1955-1995: Вершы, паэмы, казкі, песні. – Мн.: Маст. літ., 1998. – 382 с.

Падобныя старонкі

творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-мы-хочам-зразумець-гала.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki