Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-месяц-жоўтая-лодка

Генадзь Бураўкін — Месяц – жоўтая лодка...

Месяц – жоўтая лодка –
Плыве між аблокаў.
Пахне мятай
Салодка-салодка,
Далёка-далёка.

У абвялых пракосах
Дрэмле ціша святая.
Твае цёплыя косы
Я няўмелай рукой расплятаю.

I з рамонкамі белымі
Уплятаю ў іх сцежку вузкую.
I лаўлю ашалела
Сухія гарачыя вусны.

I цалую

і шыю,

і локці…

А ва ўсім вінаваты
Месяц – жоўтая лодка –
Ды салодкая мята.

1964


Крыніца: Генадзь Бураўкін. Выбраныя творы; уклад., камент. Г. Бураўкіна; прадм. У. Някляева. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 536 с. («Бeлapycкi кнiгaзбop»: Сepыя 1. Мacтaцкaя лiтapaтypa).

Падобныя старонкі

творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-месяц-жоўтая-лодка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki