Памяці Жэні Янішчыц
Жэня, Жэня!..
Што ж ты нарабіла?..
Як жа мы цябе не збераглі?!.
Жорсткім ветрам паламала крылы
Ластаўцы зняверанай зямлі.
Зноў з тупым адчаем і з журбою
Мы цябе пакінулі адну.
І – не замаліць перад табою
Горкую балючую віну.
Сумная, запозненая пошта
Больш не прынясе твае лісты…
Ластаўка палеская,
Навошта
Гэтак рана адляцела ты?..
1988