творы:генадзь-бураўкін:генадзь-бураўкін-дрэвы
Генадзь Бураўкін — Дрэвы
Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою
І раптоўна прыціх у трывожным спакоі.
Задрыжалі тады, застагналі асіны,
Нібы літасці ў хмарнага неба прасілі,
Трапяткімі лістамі хацелі акрыцца,
Каб не бачыць, як далеч спаўе бліскавіца.
Каранасты дубок быў зусім адзінокі,
Моўчкі слухаў ён буры далёкія крокі.
Як салдат перад штурмам чакае ракеты,
Ён маланкі чакаў, каб падужацца з ветрам.
Падобныя старонкі
творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-дрэвы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin