Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-дожджык

Вера Вярба — Дожджык

Дожджык мые, палівае,
Дожджык песеньку спявае:
«Хто не любіць летні дождж,
Той не ходзіць басанож!»
Мы з бабуляй вельмі рады:
Цёплы дождж напоіць грады,
Кожны кусцік, і лясок,
І жытнёвы каласок.
Трэба ўсім дажджу напіцца,
Каб цвісці і каласіцца.
Дожджык, дожджык, палівай –
Будзе ўвосень ураджай!
Адышла за вёску хмарка,
Сонца выбліснула ярка,
Вольна дыхаюць палі…
Колькі шчасця на зямлі!

Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-дожджык.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki