Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:казка

Казка

Казка - займальны па сюжэту фальклорны ці літаратурны твор пра неймаверныя ці фантастычныя прыгоды.
Народныя казкі паводле свайго зместу дзеляцца на героіка-фантастычныя (чарадзейныя), сацыяльна-бытавыя і казкі пра жывёл. Пісьменнікі (Якуб Колас, Алесь Якімовіч і інш.) нярэдка апрацоўваюць народныя казкі або па ўзору народных пішуць свае, літаратурныя казкі. ("Казкі жыцця" Якуба Коласа, «Казкі» Уладзіміра Караткевіча). Паэты часам вершаванай мовай перадаюць вядомыя казачныя сюжэты або ствараюць уласныя вершаваныя казкі. Вядомасць набылі вершаваныя казкі «Рак-вусач» Якуба Коласа, «Мурашка-Палашка» Змітрака Бядулі, «Дзівосныя прыгоды» Уладзіміра Дубоўкі, «Казка пра музыку» Максіма Танка, «Вавёрчына гора» Васіля Віткі, «Звярыны баль» Станіслава Шушкевіча і іншыя.

Падобныя старонкі

слоўнік/казка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki