Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:зуёнак

Васіль Зуёнак — Бадзірог

Бадзірог,
Бадзірог –
Не пускае за парог:
Дзеці ў хаце туляцца,
А ён –
Ідзе па вуліцы,
Бэкае і мэкае,
Ледзь не кукарэкае, –
Уцякайце – хто куды
Ад рагатае бяды!..

Раптам бачыць Бадзірог
Новыя вароты –
І з усіх чатырох,
І з усёй ахвотай:
«Што –
Хіба я не баран?!» –
Паімчаўся на таран!

Ну а потым –
Што было там? –
Зараз вам усё скажу:
Дзве прабоіны ў варотах
І аўчынка на кажух.

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/зуёнак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki