творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-смачны-сон
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Зуёнак — Смачны сон
Сніўся Пецю смачны сон:
На батоне ехаў ён.
Лётаў Сцёпка на бліне,
Як на цуда-дыване.
Цыркачом Сымон да ганка
Прыкаціў на абаранку.
Кліма ўзняў аж да аблок
Дырыжабль-агурок.
Паддаваў Мікіта пары –
Бег цягнік за самаварам:
Як вагоны – шклянкі, плюшкі,
А замест білетаў – сушкі.
Ды галодны бег Дзяніс –
Абаранак мігам згрыз.
А пасля – зблажэў зусім:
Паўбатона адкусіў.
I ў дадатак, на закуску,
Агурком Дзяніс захрускаў.
Да бліна не дацягнуўся,
Блін у рукі сам вярнуўся:
Апусціўся, бо дачасна
Ў ім без масла
Цяга згасла.
Толькі чаю не папіў,
Бо Мікіта затрубіў.
Тут і Пеця прахапіўся,
Смачны сон перапыніўся…
Падобныя старонкі
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-смачны-сон.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin