Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-смачны-сон

Васіль Зуёнак — Смачны сон

Сніўся Пецю смачны сон:
На батоне ехаў ён.

Лётаў Сцёпка на бліне,
Як на цуда-дыване.

Цыркачом Сымон да ганка
Прыкаціў на абаранку.

Кліма ўзняў аж да аблок
Дырыжабль-агурок.

Паддаваў Мікіта пары –
Бег цягнік за самаварам:
Як вагоны – шклянкі, плюшкі,
А замест білетаў – сушкі.

Ды галодны бег Дзяніс –
Абаранак мігам згрыз.

А пасля – зблажэў зусім:
Паўбатона адкусіў.

I ў дадатак, на закуску,
Агурком Дзяніс захрускаў.

Да бліна не дацягнуўся,
Блін у рукі сам вярнуўся:
Апусціўся, бо дачасна
Ў ім без масла

Цяга згасла.


Толькі чаю не папіў,
Бо Мікіта затрубіў.

Тут і Пеця прахапіўся,
Смачны сон перапыніўся…

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-смачны-сон.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki