творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-помнік
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Зуёнак — Помнік
– Што ж ты, бярэзінка,
сокам гаючым
Но акрапіла іх раны?..
– Позна я,
позна ўзрасла па-над кручай:
Хлопцы
даўно пахаваны…
– Што ж ты, матуля,
слязьмі не размыла
Жвір гэты,
смутак чорны?..
– Доўга я,
доўга ішла да магілы –
Слёз не данесла,
Слёз не хапіла,
Слёзы ссушыла мне гора…
– Што ж ты, матуля,
гневам пякельным
Жвір тады не спапяліла?..
– Гнеў скамяніўся мой…
З гневам каменным
Так і стаю над магілай…
Падобныя старонкі
- помнік-3520
- помнікі-жывёлам
- помнікі-студэнтам
- помнік-у-трэптаў-парку
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin