Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-помнік

Васіль Зуёнак — Помнік

– Што ж ты, бярэзінка,

сокам гаючым

Но акрапіла іх раны?..

– Позна я,

позна ўзрасла па-над кручай:

Хлопцы

даўно пахаваны…

– Што ж ты, матуля,

слязьмі не размыла

Жвір гэты,

смутак чорны?..

– Доўга я,

доўга ішла да магілы –

Слёз не данесла,
Слёз не хапіла,
Слёзы ссушыла мне гора…
– Што ж ты, матуля,

гневам пякельным

Жвір тады не спапяліла?..

– Гнеў скамяніўся мой…

З гневам каменным

Так і стаю над магілай…

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki