творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Зуёнак — Пачакай, дзядуля Марс
Нас пяцёра ў нашым доме –
Дружбакоў усім вядомых.
Толькі дом не знае наш;
Мы - касмічны экіпаж!
Компас ёсць. I ёсць ракета
Змайстравалі пад сакрэтам.
I цяпер бы самы раз
Нам адправіцца на Марс.
Ды шкада, што ён далёка –
Пэўна спознімся на ўрокі.
I, глядзі, яшчэ ў прыдачу
Тройкі ў дзённіках заскачуць…
А таму з прычыны гэтай
Пераносім старт на лета.
Пачакай, дзядуля Марс, –
Дай закончыць першы клас!
Падобныя старонкі
- камандзіроўка-на-марс
- марс
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin