Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс

Васіль Зуёнак — Пачакай, дзядуля Марс

Нас пяцёра ў нашым доме –
Дружбакоў усім вядомых.

Толькі дом не знае наш;
Мы - касмічны экіпаж!

Компас ёсць. I ёсць ракета
Змайстравалі пад сакрэтам.

I цяпер бы самы раз
Нам адправіцца на Марс.

Ды шкада, што ён далёка –
Пэўна спознімся на ўрокі.

I, глядзі, яшчэ ў прыдачу
Тройкі ў дзённіках заскачуць…

А таму з прычыны гэтай
Пераносім старт на лета.

Пачакай, дзядуля Марс, –
Дай закончыць першы клас!

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пачакай-дзядуля-марс.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki