Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-бегаў-зайчык

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Зуёнак — Бегаў зайчык...

Бегаў зайчык па сумётах.
Пагубляў панчошкі.
Акалелі, азалелі
Зайчыкавы ножкі.

Босыя сляды на рэчцы
Як пабачыў Вася,
Клікаў зайчыка пагрэцца,
Ды не дагукаўся.

Дзе лядок,

дзе сняжок,

Зайчык – коўзь,

зайчык – скок,

У лясок дарожка:

Трэба воўну шукаць,
Ніткі прасці і сукаць,
Трэба зайчыку вязаць
Новыя панчошкі.

Падобныя старонкі

творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-бегаў-зайчык.1755963703.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki