творы:васіль-зуёнак:васіль-зуёнак-бегаў-зайчык
Васіль Зуёнак — Бегаў зайчык...
Бегаў зайчык па сумётах.
Пагубляў панчошкі.
Акалелі, азалелі
Зайчыкавы ножкі.
Босыя сляды на рэчцы
Як пабачыў Вася,
Клікаў зайчыка пагрэцца,
Ды не дагукаўся.
Дзе лядок,
дзе сняжок,
Зайчык – коўзь,
зайчык – скок,
У лясок дарожка:
Трэба воўну шукаць,
Ніткі прасці і сукаць,
Трэба зайчыку вязаць
Новыя панчошкі.
Падобныя старонкі
творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-бегаў-зайчык.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin