Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-што-чалавека-лечыць

Васіль Жуковіч — Што чалавека лечыць

Не толькі лекі лечаць чалавека –
Яшчэ і добрыя чыесьці рукі,
А ў дапамогу і рукам, і лекам
Слаўцо, што йдзе ад сэрца –
Без прынукі.

А іншы раз ні лекар, ні аптэка
Не могуць памагчы прагнаць хваробу.
Тады ратункам верным чалавеку
Прыходзяць

песня,

цішыня,

прырода.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-што-чалавека-лечыць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki