Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-жураўліны-вырай

Васіль Жуковіч — Жураўліны вырай

Жураўлі над лесам
З ціхай песняй, шчырай.
Ён такі тужлівы –
Жураўліны вырай!

А чаму тужлівы,
Лішняе пытанне:
Гэта з родным краем
Птушак развітанне.

Тут прайшлі іх вёсны,
Праляцелі леты.
Родныя тут гнёзды,
Продкаў запаветы.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-жураўліны-вырай.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki