Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-хараство-сусвету

Васіль Жуковіч — Хараство сусвету

Так прыгожа у сусвеце!
Сонца днём, а ўночы зоры
над зямлёй высока свецяць,
ззяе месяц на прасторы.

У сусвеце непаўторным,
таямніц, загадак поўным,
непарушна, так цудоўна
лад пануе невымоўны!

I планеты ў руху вечным,
і ў святле спрадвечным зоры!..
Шчасце жыць пад Шляхам Млечным,
слухаць музыку прасторы!


Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-хараство-сусвету.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki