Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-травень

Васіль Жуковіч — Травень

Травень, ты – вясны вяршыня.
Ззяе сонца ў небе сінім.
Канюшына і рамонкі
разліваюць водар тонкі.

Пахне мята з медуніцай.
Надыходзіць касавіца.
На палях, цяплом абжытых,
закрасуе хутка жыта.

А сады – на заглядзенне:
дрэваў пышнае цвіценне.
Замірае нават вецер
перад яблынямі ў цвеце.

І чмялі гудуць, і пчолы;
птушак спеў чуваць вясёлы.
Ад світання да змяркання –
трэлі, шчэбет і куванне.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-травень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki