Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-сям-я

Васіль Жуковіч — Сям’я

Матулька,
татуля,
бабулька,
дзядуля,
сястрычка,
і брат мой,
і я –
усіх нас сямёра,
у згодзе, без гора
жыве-пажывае сям’я.

У хаце й ля хаты
з нас кожны заняты;
як пчолы ці як мурашы,
сваёй талакою
на фоне спакою
шчыруем штодня ад душы.

Спраўляючы святы,
мы песень багата
спяваем усёю сям’ёй,
Любоў тут пануе.
Сямейку шануе
з нас кожны
ўсёю душой.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сям-я.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki