творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-слова-і-справа
Васіль Жуковіч — Слова і справа
Ёсць такое слова: «Трэба!»
Людзі з ім раслі заўжды.
Без яго – ну як без хлеба,
без паветра, без вады.
Трэба сеяць і ахоўваць,
здабываць і будаваць,
шанаваць, расціць, выхоўваць,
пра сваю краіну дбаць.
Ты расцеш. А час імчыцца.
Ад яго не адставай:
змалку ты любі вучыцца,
змалку веды здабывай!
Кім захочаш быць – тым будзеш,
і, не знаючы тугі,
будзеш ты карысны людзям
і Радзіме дарагі.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-слова-і-справа.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin