Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:выдавецкая-справа

Выдавецкая справа

Выдавецкая справа - культурная і вытворчая дзейнасць, звязаная з падрыхтоўкай да друку, выпускам і распаўсюджваннем розных выданняў.
Да сярэдзіны XV ст., да вынаходніцтва друкавання I. Гутэнбергам, існавалі толькі рукапісныя тэксты, у тым ліку кнігі. Першая беларуская друкаваная кніга з'явілася 6 жніўня 1517 г. Гэта быў «Псалтыр», выдадзены Францыскам Скарынам у Празе. Пасля гэтага ў 1517-1519 гг. ён надрукаваў яшчэ 22 кнігі «Бібліі» ва ўласным перакладзе на старабеларускую мову царкоўнай рэдакцыі са сваімі прадмовамі і пасляслоўямі, ілюстрацыямі. Выданнем кніг займаліся друкарні — прадпрыемствы са спецыяльным друкарскім абсталяваннем. У ХІХ ст. функцыі друкарняў звяліся да тэхнічнай працы па выпуску выданняў, творчая ж праца па падрыхтоўцы іх да друку сканцэнтравалася ў асобных установах — выдавецтвах.
Што да распаўсюджання выданняў, то ім найперш займаюцца такія структуры, як кнігагандаль з цэлай сістэмай спецыялізаваных магазінаў — кнігарняў (рэалізуюць асобныя выданні, праводзяць падпіску на падпісныя выданні), а таксама агенцтва Белдрук — праз сістэму кіёскаў (рэалізуюць у асноўным перыядычныя выданні).

Падобныя старонкі

слоўнік/выдавецкая-справа.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki