Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-скалечаны-голуб

Васіль Жуковіч — Скалечаны голуб

Галубочак аднаногі,
дзень галодны твой згарае.
Пачакай жа, я з дарогі
прыбярог табе акраец.

Ну, хутчэй збірай жа крошкі:
верабейкі сталі хапаць…
Падляці бліжэй хоць трошкі!
Ты баішся ў рукі трапіць?

Асцярожны стаў ад гора,
гэта гора, як забудзеш!
Ад паўстанку блізка горад –
вельмі розныя там людзі…

Пэўна, там згубіў ты ножку;
паплаціўся за што ёю?
Пэўна, быў пасыпаў крошкі
хтосьці жорсткаю рукою.

Як цяпер ты?.. Дзе начуеш?
Дзе сяброўка, галубочак?
Вось і поезд мой, ці чуеш,
як ён свішча, як грукоча?

Ну, паехалі са мною!
Рады волі ты галоднай!..
Як жа выжывеш зімою
на зямлі пустой, халоднай?

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-скалечаны-голуб.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki