творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-птушыная-мова
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Птушыная мова
Галубок буркуе,
зязюля кукуе,
сарока стракоча,
а бацян клякоча.
Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.
Ценькае сінічка:
«Дзе мая сястрычка?»
Цёхкае салоўка:
«Дзе мая сяброўка?»
Ластаўка шчабеча:
«Дзе мая малеча?»
Кукуе зязюлька:
«Дзе мая матулька?»
Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.
Падобныя старонкі
- уладар-начной-пушчы
- у-вясеннім-небе
- песня-птушкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-птушыная-мова.1755963702.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin