Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы

Авяр’ян Дзеружынскі — Птушыныя напевы

ясну вызваньвалі
Сінічкі,
Жыў-жыў, жыў-жыў,
Жыў-жыў, жыў-жыў
Пеў верабейка
Невялічкі.

Чуфыш-чуфыш,
Чуфыш-чуфыш –
Глушэц прысеў
На такавішча,
Ціві-ціві,
Ціві-ціві –
Бадзёра шпак вясёлы
Свішча.

Тра-ту, тра-ту,
Тра-ту, тра-ту –
Пяе пярэсты дзяцел
Звонка.
Званочкам
Срэбраным звініць
У небе
Песня жаваронка.

Усім
Так радасна вясной,
Калі прырода
Ажывае,
У кожнага
Ёсць голас свой,
Нават сама зямля
Спявае.

Падобныя старонкі

творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-птушыныя-напевы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki