Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-птушыная-мова

Васіль Жуковіч — Птушыная мова

Галубок буркуе,
зязюля кукуе,
сарока стракоча,
а бацян клякоча.

Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.

Ценькае сінічка:
«Дзе мая сястрычка?»
Цёхкае салоўка:
«Дзе мая сяброўка?»

Ластаўка шчабеча:
«Дзе мая малеча?»
Кукуе зязюлька:
«Дзе мая матулька?»

Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-птушыная-мова.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki