творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-на-вялікдзень
Васіль Жуковіч — На Вялікдзень
Прыйшлі, з даўніны завіталі
два словы, чысцейшыя ад белых рос,
сугучна, суладна яны загучалі:
«Хрыстос уваскрос!»
Ці чуеш, мая ўкрыжаваная Маці,
з надзеяй кажу я ў такую пару:
уваскрэсні, дай краю свайму акрыяці,
паўстань, Беларусь!
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-на-вялікдзень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin