Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-мароз

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Мароз

На шыбах малюнкі,
на дрэвах карункі
зрабіў цудадзейны мастак.
Узоры для рання
стварыў ён дыханнем –
рукамі не здолееш так.

Мастак ад прыроды,
дыхнуў ён на воды –
масты і масточкі стварыў,
каткі і каточкі
скаваў ён за ночку
і дзецям усе падарыў.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз.1755963702.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki