творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-маладая-восень
Васіль Жуковіч — Маладая восень
Залатыя стужкі
на бярозцы мілай.
Хутка, хутка птушкі
паляцяць ў вырай.
I вятры крутыя
гучна загамоняць,
воблакі густыя
неба запалоняць.
А пакуль што – просінь
між аблокаў белых.
Маладая восень
толькі прыляцела.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-маладая-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin