творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-каляднікі
Васіль Жуковіч — Каляднікі
Ідуць каляднікі, ідуць
Па ўсёй краіне самабытнай,
Сцяжынку з даўніны вядуць
Пад зыркай зоркай старажытнай.
Ідуць вясёлай грамадой,
Народ вітаюць калядой,
Сцяжынку памяці вядуць.
Што ім зімовы рэзкі вецер!
Ідуць каляднікі, ідуць –
Любві, надзеі, веры дзеці.
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-каляднікі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin