творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-дзве-бабулечкі-ў-мяне
Гэта старая версія дакумента!
Васіль Жуковіч — Дзве бабулечкі ў мяне
Да матулькі мамінай
і матулькі татавай
я іду з любоўю.
І матульцы мамінай,
і матульцы татавай
зычу я здароўя.
І матульку маміну,
і матульку татаву
буду шанаваці.
Мне матулька маміна
і матулька татава
родныя, як маці!
Падобныя старонкі
творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзве-бабулечкі-ў-мяне.1755963701.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin