Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-дзве-бабулечкі-ў-мяне

Васіль Жуковіч — Дзве бабулечкі ў мяне

Да матулькі мамінай
і матулькі татавай
я іду з любоўю.
І матульцы мамінай,
і матульцы татавай
зычу я здароўя.
І матульку маміну,
і матульку татаву
буду шанаваці.
Мне матулька маміна
і матулька татава
родныя, як маці!

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дзве-бабулечкі-ў-мяне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki