Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-дажджавая-калыханка

Гэта старая версія дакумента!


Васіль Жуковіч — Дажджавая калыханка

Ночка чорнаю бусліхай
Прыляцела на зямлю.
Ходзіць дожджык ціха-ціха,
Шэпча песеньку сваю:

«Спіце, пушчы і палеткі,
Спіце, птушкі, мурашы,
Спіце, дрэвы, впіце, кветкі,
Шу-шу-шу-шу, шы-шы-шы!

Гром заснуў у калясніцы
І маланак не відаць,
Хай усім цудоўна спіцца,
Я іду таксама спаць».

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-дажджавая-калыханка.1755963701.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki