Ночка чорнаю бусліхай
Прыляцела на зямлю.
Ходзіць дожджык ціха-ціха,
Шэпча песеньку сваю:
«Спіце, пушчы і палеткі,
Спіце, птушкі, мурашы,
Спіце, дрэвы, впіце, кветкі,
Шу-шу-шу-шу, шы-шы-шы!
Гром заснуў у калясніцы
І маланак не відаць,
Хай усім цудоўна спіцца,
Я іду таксама спаць».