Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-гуканне-вясны

Васіль Жуковіч — Гуканне вясны

Свята песенькай сустракаем,
вясну весела мы гукаем:

«Жавароначкі, прыляціце,
цёпла лецейка прынясіце».

Ходзім радасна карагодам.
Выглянь, сонейка, дай пагоду!

Шчасце-долечку мы гукаем,
мы зямлю сваю адмыкаем.

«Жавароначкі, прыляціце,
зямлю-матухну абудзіце».

Жыта-жыцейка хай рунее,
кветкі-красачкі хай квітнеюць.

Свята шчырае мы сустрэлі.
Птушкі з выраю прыляцелі.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-гуканне-вясны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki