Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:васіль-жуковіч:васіль-жуковіч-васілёк

Васіль Жуковіч — Васілёк

Ля жывой дарогі,
з краю збажыны,
сіні васілёчак
сніў зямныя сны.

Васілька пры ніве
вецер калыхаў,
жаваранак песню
васільку спяваў.

Сонейкам сагрэты,
рос ён і дужэў,
пад ласкавым небам
гожа расквітнеў.

Адквітнее лета,
восень праляціць,
і зямля навокал
снегам зазіхціць.

Толькі травень прыйдзе,
сонечны дзянёк –
ля дарогі ўзыдзе
зноўку васілёк.

Падобныя старонкі

творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-васілёк.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki